Беларусь можа спыніць транзіт расійскай электраэнэргіі ў Калінінград

Беларусь можа спыніць транзіт расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 4 студзеня заяве рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергіі "ОДУ", які ўваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрна "Белэнэрга". Як адзначаецца ў заяве, якую цытуе БелаПАН, да гэтага часу расійскія энергетычныя кампаніі ААТ "ФСК ЕЭС" і "Інтэр РАО ЕЭС" не ўзгаднілі з беларускім бокам умовы транзіту электраэнергіі па тэрыторыі Беларусі для энергазабеспячэння спажыўцоў Калінінградскай вобласці і для камерцыйных паставак у краіны Балтыі.

Разам з тым такі транзіт з расійскага боку адбываецца. Па стане на 4 студзеня 2010 года аб'ём несанкцыянаванага транзіту склаў каля 39,5 млн кілаВат-гадзін.

Разам з тым расійская кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" сцвярджае, што накіроўвала беларускім партнёрам прапановы па ўмовах транзіту электраэнергіі, але адказу пакуль не атрымала. Па словах прадстаўніка кампаніі, наступны раўнд перамоваў па транзіце электраэнергіі запланаваны на 11—12 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі