Беларусь можа вярнуць статус спецыяльна запрошанай краіны ў ПАСЕ ў чэрвені

Беларусі ўжо ў гэтым паўгоддзі можа быць вернуты статус адмыслова запрошанай краіны ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).  Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Леаніда Слуцкага, першага намесніка старшыні камітэта Дзярждумы Расіі па міжнародных справах.

Расійскі парламентарый паведаміў, што пытанне аб вяртанні статусу спецзапрошанага дэлегацыі Беларусі ў Асамблеі было адным з ключавых на паседжанні паліткамісіі ПАСЕ 17 сакавіка. Быў выслуханы даклад прадстаўніка Італіі, па выніках якога была прызнаная неабходнасць аднаўлення для Беларусі статусу спецыяльна запрошанай краіны. Пытанне, хутчэй за ўсё, будзе разглядацца на чэрвеньскай сесіі Асамблеі.

Нагадаем, што Савет Еўропы практычна не меў кантактаў з Беларуссю 12 гадоў. Нашая краіна — адзіная ў Еўропе, хто не ўваходзіць у Савет Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі