Беларусь на 68-м месцы ў рэйтынгу найбуйнейшых эканомік свету
Сусветны банк апублікаваў рэйтынг найбуйнейшых эканомік свету паводле росту валавага ўнутранага прадукта ў 2006-м годзе.
Беларусь у гэтым спісе са 143 краін апынулася на 68 месцы. Узначалілі рэйтынг Злучаныя штаты з ВУП у амаль 13 трыльёнаў 202 мільярды долараў. З вялікім адрывам ад ЗША знаходзіцца Японія, дзе ВУП склаў кыху менш за 4,5 трыльёны долараў.
У дзесятку лідэраў трапілі такія краіны, як Нямеччына, Кітай, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Іспанія і Бразілія. Наша краіна апынулася толькі на 68 пазіцыі. Узровень ВУП Беларусі саступае падобным па памерах еўрапейскім краінам амаль у 15-20 разоў і складае амаль 37 мільярдаў долараў.