Беларусь на 7-ым месцы паводле росту курса долара сярод краінаў былога СССР
Беларусь заняла сёмае месца сярод краінаў былога СССР паводле тэмпаў росту афіцыйнага курса долара да нацыянальнай валюты. Звесткі ўзятыя за першыя сем месяцаў 2010 года, паведамляе БелаПАН. Найхутчэй курс долара рос у Латвіі, Эстоніі і Літве — прыкладна на 10%. Далей ідуць Грузія, Узбекістан, Кыргыстан і Беларусь. У Беларусі долар вырас на амаль 4%. У Таджыкістане і Азербайджане курс гэтай валюты падвысіўся нязначна, меней чым на чвэрць працэнта.
Не мяняўся курс долара ў Туркменістане. А вось у Расіі, Малдове, Казахстане, Украіне і Арменіі долар усе гэтыя месяцы таннеў.
Не мяняўся курс долара ў Туркменістане. А вось у Расіі, Малдове, Казахстане, Украіне і Арменіі долар усе гэтыя месяцы таннеў.