Беларусь наўрад ці застанецца Кубай на 40 гадоў

Ці не баіцца Еўропа быць абдуранай Лукашэнкам, калі "насыціць" Беларусь людзьмі з добрымі намерамі? Па просьбе Еўрарадыё прагнозамі на гэты конт дзеліцца эксперт па знешніх адносінах ЕС з былымі краінамі Савецкага Саюза Міхаэль Эмерсан. Што цяпер думаюць у Еўропе? Чаму цяпер вы больш адкрытыя?

— Паслабіўся ўвесь бізнэс. Еўрасаюз жадае мець кантакты з дыпламатамі, ініцыятывамі і інструментамі, якія маглі дапамагчы паслабіць сітуацыю ў Беларусі. Канечне, у Беларусі неверагодна цяжка штосьці зрабіць. І калі вы недзяржаўная арганізацыя ці агенцтва — гэта вельмі цяжка.

А якія новыя цікавыя фактары з'явіліся, на ваш погляд?

— Тут варта сказаць пра новых чальцоў Еўрасупольнасці: пра Літву і Польшчу, якія як непасрэдныя суседзі Беларусі актыўна зацікаўленыя ў яе справе. Мяркую, што рух моладзі і студэнтаў паміж Беларуссю і Літвой вельмі важны. І гэта, магчыма, тое, што сігналізуе пра будучыя перамены.

Ці паўплывала вайна ў Грузіі на цікаўнасць Еўрасаюза да Беларусі?

— Мяркую, што стаўленне Еўропы да жорсткіх і дэспатычных паводзінаў Расіі ў дачыненні да яе суседзяў стала больш цвёрдым. Такім чынам, у гэтым сэнсе сапраўды праявілася больш актыўная зацікаўленасць у кааперацыі з Беларуссю.  Але, канечне, з еўрапейскага боку спрабуюць асцярожна падаваць сігналы, каб не даць сябе абдурыць Лукашэнку, які прыкідваецца, што робіць крок насустрач, але можа проста хацець схапіць некалькі карысных паслабленняў у абмен на нішто.

А Лукашэнка не дурыць Еўропу? Што Еўрасаюз думае пра гэта?

— Я б сказаў, што мы ўвайшлі ў перыяд, калі у Беларусі могуць быць сур'ёзныя паслабленні. Беларусь і Лукашэнка сур'ёзна расчараваныя расійскім ціскам у энергетычным сектары ў мінулым годзе. Да таго ж цяпер Беларусь мае агульную мяжу з Еўрапейскім Саюзам — і ёсць гэты важны рух людзей, асабліва маладых, паміж Беларуссю і Літвой. Усё гэта значыць, што /sites/default/files/legacy_articles/images/2008/10/84833/cms-image-000012198.jpg. Таму, мне падаецца, мы мусім назіраць і працягваць спрабаваць "насычаць" Беларусь людзьмі з добрымі намерамі. І, магчыма, тады там будзе нейкая дынаміка... у свой час.



Фота — blog.kievukraine.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі