Беларусь наведае міністр замежных спраў Славакіі

Міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак у бліжэйшы час наведае Беларусь. Сярод іншага ён можа прыняць удзел у адкрыцці ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску экспазіцыі славацкіх мастакоў-прымітывістаў, паведамляе БЕЛТА.
Дарэчы, Славакія выступае за зніжэнне цэнаў на шэнгенскія візы для беларусаў амаль удвая (нагадаем, на сённяшні дзень яе кошт складае 60 еўра). Але, як адзначыў амбасадар Славакіі ў Беларусі Марыян Серватка, для вырашэння гэтага пытання патрэбная згода ўсіх краін ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі