Беларусь наведае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чале з яе старшынём Жоао Саарэшам наведае Беларусь.
На 10 сакавіка ў Мінску запланаваныя сустрэчы спадара Саарэша з кіраўнікамі Савета рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Барысам Батурам і Ўладзімірам Андрэйчанкам.

Як паведамляе БЕЛТА, старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ таксама возьме ўдзел у семінары "Паляпшэнне клімату для замежных інвестыцый". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі