Беларусь наведаюць кітайскія дэпутаты

Кітайская парламенцкая дэлегацыя пачынае ад сёння, 12 верасня свой візіт у Беларусь, піша “Камсамолка”. Сёння дэпутаты Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў наведаюць Нацыянальную бібліятэку ў Мінску і амбасаду КНР у Беларусі. У панядзелак яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, а затым з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай акадэміі музыкі. У аўторак дэпутаты з КНР наведаюць прадпрыемства “Мідэа-Гарызонт”. Гэта сумесная беларуска-кітайская фірма, якая выпускае мікрахвалевыя печы. Таксама кітайскія парламентарыі наведаюць Хатынь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі