Беларусь не можа аднавіць экспарт сваёй нафты

Беларусь не можа аднавіць экспарт сваёй нафты, перарваны ў пачатку 2007 года, у сувязі са зменамі ўмоваў пастаўкі і дэфіцытам сыравіны на нафтаперапрацоўчых заводах. Беларускі ўрад запатрабаваў ад канцэрна «Белнафтахім» змяніць сітуацыю яшчэ ў траўні. Аднак пакуль не вырашаныя праблемы з доступам у трубаправодную сістэму.

Паводле паведамлення крыніцы ў органах дзяржкіравання Беларусі, якое прыводзіць агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, расійская кампанія «Транснефть» сфармавала свой графік транспартавання нафты без уліку беларускай нафты. Цяпер патрапіць у трубу беларусам стала вельмі складана.

Нагадаем, што летась на працягу студзеня-траўня Беларусь паставіла на экспарт каля 673 тон нафты, прычым большую частку — трубаправодным транспартам. Дзяржаўны манапаліст на нафтаздабычы ў Беларусі вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» плануе сёлета паставіць за мяжу 1,3 мільёны тон нафты, аднак за першыя пяць месяцаў нафта на экспарт не ішла.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі