Беларусь не расплацілася з “Газпромам” за газ
Афіцыйныя крыніцы пакуль не каментуюць інфармацыю пра ход перамоваў паміж прадстаўнікамі “Газпрома” і “Белтрансгаза”. У Маскву прыехаў гендырэктар “Белтрансгаза” Дзмітрый Казакоў, а таксама
ягоны намеснік і начальнік аддзела эканамічнага аналізу, інфармуе
партал tut.by. З неафіцыйных крыніц вядома, што беларускі бок
прапанаваў змяніць умовы аплаты за расійскі газ.
Як вядома, 4 чэрвеня “Газпром” аплаціў кошт 12,5 % акцый “Белтрансгазу” (625 мільёнаў рублёў). Планавалася, што грошы вернуцца канцэрну як аплата за газ, пастаўлены расійскім бокам.
Аднак гэтыя сродкі пералічаныя расіянам не былі. Паведамляецца таксама, што з расійскага боку ёсць намер павысіць у верасні цэны на газ для Беларусі да сусветнага ўзроўню — 280 долараў за тысячу кубаметраў (нагадаем, з 1 ліпеня Беларусь плаціць 100 долараў).