Беларусь не зможа павысіць узровень вады ў Вяллі на тэрыторыі Літвы

Беларусь не зможа павысіць узровень вады ў Вяллі на тэрыторыі Літвы

Беларусь не зможа павысіць узровень вады ў рацэ Вялля (Нярыс — на тэрыторыі Літвы), каб папоўніць недахоп водных рэсурсаў з літоўскага боку. Такое меркаванне выказаў дырэктар РУП "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў" Аляксандр Станкевіч.

Паводле спецыяліста, у Беларусі тыя ж кліматычныя ўмовы, што і ў Літве. Запас у Вілейскім вадасховішчы неабходны для падтрымання воднага балансу на беларускай тэрыторыі, у тым ліку для забеспячэння пітной вадой амаль траціны жыхароў Мінска, патлумачыў Станкевіч у інтэрв'ю Interfax.by

Ён таксама адзначыў, што прычынай перасыхання Вяллі (Нярыса) з'яўляецца малая колькасць ападкаў. Калі дажджоў пройдзе болей, сітуацыя выправіцца. Няма гарантыі, што праз 2-3 тыдні выпадуць значныя ападкі, каб павялічыць падачу вады з Вілейскага вадасховішча без стратаў для беларускага боку.

Раней міністр аховы навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціс Мажэйка звяртаўся да беларускага прыродаахоўнага ведамства з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні ўзроўню вады ў Вяллі. Пра гэта паведамлялі літоўскія СМІ. Аднак у Мінпрыроды Беларусі кажуць, што афіцыйнага запыту з Вільні ў Мінск не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі