Беларусь пачала назапашваць газ на зіму

Запасы прыроднага газу будучай зімой у Беларусі складуць каля 900 мільёнаў кубаметраў газу. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміла начальнік упраўлення паліўна-энергетычнага комплексу Мінэканомікі Тамара Астроўская. Астроўская: "Калі мы разглядаем неабходныя аб'ёмы, элементы кошту ідуць на другім месцы. У гэтым выпадку фігуруе самы важны элемент для нашай краіны - энергетычная бяспека. Ужо пачалася запампоўка ў Мазырскае газасховішча. Што да мінулага года, то мы выбралі газ са сховішчаў максімальна. Мы пачалі адбіраць яго з 15 снежня мінулага года і скончылі 14 красавіка. Практычна тое, што было прадугледжана, мы ўсё выбралі".

Да 20 лістапада "Белтрансгаз" забяспечыць поўную запампоўку прыроднага газу ў падземныя сховішчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі