Беларусь павялічыла тарыфы на прапампоўку нафты

Тарыфы на транспартыроўку нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы і на транзіт нафты праз тэрыторыю Беларусі з 1 лютага павялічацца на 11%. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве эканомікі Беларусі паведамляе “РИА Новости”. "Тарыфы на транспартоўку нафты ад мяжы Беларусі да НПЗ вызначаныя пастановай Мінэканомікі №16, на транзіт — пастановай №17", — распавёў прадстаўнік Мінэканомікі.

Пералік адбыўся ў адпаведнасці з методыкай па змене тарыфаў на паслугі па транспартоўцы нафты, якая ўвайшла ў пакет дакументаў, падпісаны на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі 27 студзеня. Раней тарыфы на транспартыроўку і транзіт нафты праз тэрыторыю Беларусі вызначаліся ў еўра, але цяпер разлікі будуць весціся ў расійскіх рублях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі