Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь з 1 кастрычніка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову прыняў Саўмін нашай краіны (№ 723 ад 28 верасня 2017-га). Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе складаць 87,9 долара за тону (на сённяшні дзень — 84,1 долара). На прамагонны бензін пошліна павялічваецца з 46,2 долара да 48,3 долара за тону, на таварныя бензіны — з 25,2 долара да $26,3 за адну тону. Што да пошліны на лёгкія, сярэднія дыстыляты, то яна ў наступным месяцы вырасце з 25,2 долара да $26,3. Падобная пошліна ўстаноўлена ў адносінах дызельнага паліва, інфармуе прэс-служба ўраду. Дакументы гл. тут.
Папярэдні раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў нашай краіне павышаліся з 1 верасня.