Беларусь павышае тарыфы на транзіт расійскай нафты

Беларусь павышае тарыфы на транзіт расійскай нафты

Беларускія ўлады прынялі рашэнне павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты па магістральных трубаправодах. Адпаведная пастанова №48 Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 30 снежня 2016 года апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе БЕЛТА.

Новыя тарыфы будуць дзейнічаць з 1 лютага па 31 сакавіка 2017 года.

Тарыфы на транзіт нафты па трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава павысяцца амаль на 20 расійскіх рублёў — з 267,32 да 287,90 за тону нета (без ПДВ). Тарыфы за транзіт па маршруце Унеча (Высокае) - Броды вырастуць прыкладна на 9 расійскіх рублёў — з 114,82 да 123,66.

У разліку ў беларускіх рублях транзіт нафты па трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па маршруце Рэчыца — ААТ "Мазырскі НПЗ" складзе 0,51 рубля за тону нета (без ПДВ), па маршруце Рэчыца — Адамава Застава — 6,96 рубля, па маршруце Рэчыца — лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя "Мазыр" — 0,43 рубля, а па маршруце Рэчыца — Броды — 1,02 рубля.

Беларускі бок таксама вызначыў тарыфы на транзіт нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба" пры разліках у расійскіх рублях. Так, транзіт па маршруце Невель — Полацк — ААТ "Нафтан" вызначаны ў памеры 35,16 расійскіх рублёў за тону нета (без ПДВ), па маршруце Унеча (Высокае) — Полацк — ААТ "Нафтан" - 134,96 расійскіх рублёў, па маршруце Унеча (Высокае) — Мазыр — ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" — 61,36 расійскіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі