Беларусь павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты без згоды Масквы

Беларусь павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты без згоды Масквы

Беларусь з 1 лютага павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў па сваёй тэрыторыі. Павышэнне складзе больш як 6%, перадае БЕЛТА са словаў міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча.

Міністр паведаміў, што перамовы з расійскімі калегамі па гэтым пытанні скончыліся безвынікова. "Таму набывае моц артыкул інструкцыі, згодна з якой вызначаны парадак павышэння тарыфаў на транзіт нафты: гэта сярэднегадавы тэмп інфляцыі, вызначаны прагнозам Расійскай Федэрацыі, павялічаны на тры адсоткавыя пункты", — патлумачыў ён. 

Калтовіч дадаў, што ў Беларусі і Расіі ёсць рознагалоссі наконт вызначэння тарыфаў.

Беларусь яшчэ ў 2019 годзе хацела павысіць тарыф на 16,6%, каб кампенсаваць страты ад пастаўкі "бруднай" нафты. Але тады Расія заблакавала гэтае рашэнне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі