Беларусь плануе атрымаць ад Еўрасаюзу 6 мільёнаў еўра на ачыстку вады
На мадэрнізацыю збудаванняў па ачыстцы вады Беларусь можа атрымаць ад Еўрасаюзу 6 мільёнаў еўра. Заўтра ў Лондане пройдзе Асамблея донараў партнёрства "Паўночнае вымярэнне", дзе будзе разглядацца гэтае пытанне. Пра гэта 2 лістапада паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных. Савіных: "Мяркуецца, што асамблея прыме рашэнне пра вылучэнне Беларусі бязвыплатных грантаў у 6 млн еўра на мадэрнізацыю збудаванняў па ачыстцы вады ў Віцебску, Гродне і Брэсце. Беларуская дэлегацыя плануе правесці таксама прэзентацыю актуальных інвестыцыйных праектаў для прадстаўнікоў дзелавых колаў".
Нагадаем, "Паўночнае вымярэнне" з'яўляецца міжнародным праектам Еўрапейскага Саюза. Ён ахоплівае краіны Паўночнай Еўропы, Балтыі, а таксама Расію. Ініцыятыва накіраваная на развіццё транспамежнага супрацоўніцтва краін-удзельніц, заклікана спрыяць пераадоленню спецыфічных цяжкасцяў рэгіянальнага развіцця ў Паўночнай Еўропе. Беларусь не ўваходзіць у праграму, але з'яўляецца партнёрам па развіцці яе асобных кірункаў.