Беларусь плануе далучыцца да "Кіеўскай ініцыятывы" Савета Еўропы

Беларусь плануе далучыцца да праграмы "Кіеўская ініцыятыва" Савета Еўропы. Пра гэта паведаміў міністр культуры Павел Латушка, інфармуе БЕЛТА. Старт "Кіеўскай ініцыятыве" быў дадзены ў 2006 годзе падчас паседжання міністраў культуры Савета Еўропы ў Бухарэсце. Арганізатарамі праекту выступаюць пяць краін: Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова і Ўкраіна. Кіраўнікам ведамстваў культуры Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Ўкраіны ад Беларусі былі накіраваныя хадайніцтвы аб далучэнні да "Кіеўскай ініцыятывы". Такое ж хадайніцтва накіраванае і генеральнаму дырэктару Савета Еўропы.

Па словах Латушкі, практычна ад усіх Беларусь атрымала дадатныя адказы і спадзяецца, што неўзабаве далучыцца да гэтай праграмы.

"Кіеўская ініцыятыва" аб'ядноўвае мерапрыемствы, якія ладзяцца Саветам Еўропы ў гэтым рэгіёне, а таксама вынікі ўжо завершаных праектаў, уключаючы заканадаўчыя рэформы, рэформу выкладання гісторыі на Паўднёвым Каўказе, паляпшэнне аховы муніцыпалітэтамі гістарычных месцаў, супрацоўніцтва з гарадамі з мэтай развіцця культурнага турызму і інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі