Беларусь прадае Судану расійскую зброю?

12 расійскіх знішчальнікаў МиГ-29 прыбыла ў Судан з Беларусі. Пра гэта сёння паведаміла газета The Sudan Tribune, інфармуе Газета.ру.
Спасылаючыся на ананімную крыніцу, газета піша, што знішчальнікі былі дастаўленыя самалётам праз беларускую кампанію. Аднак крыніца не адзначыла, ці былі знішчальнікі прададзеныя непасрэдна беларускай кампаніяй.

Як адзначае сайт Хартыя’97, паміж Беларуссю і ўрадам Судана падпісаны пратакол аб вайсковым супрацоўніцтве, па якім беларускія інструктары навучаюць суданскіх салдат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі