Беларусь просіць у Захаду рэзервовы крэдыт - 2 млрд долараў

Чарговыя 2 млрд долараў крэдыту спадзяецца атрымаць беларускі ўрад, на гэты раз ад Захаду. Урад разам з Нацыянальным банкам некалькі дзён таму звярнуліся ў Савет дырэктароў Міжнароднага валютнага фонду з просьбай прадаставіць рэзервовы крэдыт. Нагадаем, толькі ўчора стала вядома пра выдзяленне Расіяй Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры ўсё тых жа 2 млрд долараў. У Нацыянальным банку Беларусі сцвярджаюць, што крэдыты мусяць дапамагчы стварыць "падушку бяспекі" і забяспечыць стабільную працу эканомікі, захаваць тэмпы яе развіцця ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.

"Интерфакс-Запад"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі