Беларусь прыме моладзевы чэмпіянат Еўропы па валейболе - 2010

Наша краіна прыме фінальную частку моладзевага чэмпіянату Еўропы-2010 сярод мужчын па валейболе. Ужо вядома, што матчы пройдуць на пляцоўках Магілёва і Бабруйску.  Беларусь выставіла сваю кандыдатуру на арганізацыю турніру некалькі месяцаў таму, і на паседжанні 29-й асамблеі ЕКВ яна была паспяхова зацверджаная.

Нагадаем, што статус гаспадароў аўтаматычна гарантуе пуцёўку на чэмпіянат Еўропы нашым суайчыннікам 1991-92 гадоў нараджэння. Акрамя таго, стала вядома, што мужчынскі чэмпіянат Еўропы-2011 прымуць Аўстрыя разам з Чэхіяй, жаночы — Сербія і Італія, моладзевы чэмпіянат Еўропы — 2010 сярод жанчын (U-19) — Сербія, а юніёрскі чэмпіянат Еўропы — Турцыя.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі