Беларусь публічна адмовілася выконваць рашэнне ААН

Выступ адбыўся 5 сакавіка падчас 22-й сесіі Савета па правах чалавека ААН. Аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.



Нагадаем, што 31 жніўня 2012 года Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях прызнала затрыманне Алеся Бяляцкага адвольным. Орган ААН заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу. У адказ беларуская дэлегацыя заявіла: "Разглядаем заключэнне Працоўнай групы па справе Бяляцкага як спробу апраўдаць злачынцу шляхам прылічэння яго да праваабаронцаў, умяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы". Таксама беларуская дэлегацыя заявіла, што спыняе супрацу з Працоўнай групай і не збіраецца выконваць яе рашэнне.



У каментары Радыё "Свабода" праваабаронца Таццяна Равяка адзначыла, што ўпершыню прадстаўнікі Беларусі адкрыта адмовіліся ад супрацоўніцтва з ААН. Раней яны проста ігнаравалі выкананне сваіх абавязанняў.



Яшчэ адзін паплечнік Бяляцкага Валянцін Стэфановіч накіраваў зварот да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Ён патрабуе забяспечыць кантроль за выкананнем рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях. Стэфановіч нагадвае, што Беларусь як сябра ААН абавязаная выконваць рашэнні ўсіх органаў ААН, а кантроль за іх выкананнем ускладзены якраз на МЗС.

На фота — Алесь Бяляцкі падчас суда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі