Беларусь разглядае магчымасць рэверсных паставак нафты з Польшчы

Беларусь разглядае магчымасць рэверсных паставак нафты з Польшчы

Дастаўка нафты з Польшчы ў Беларусь у рэверсным рэжыме тэхнічна магчымая. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў першы намеснік гендырэктара — галоўны інжынер ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэй Вярыга.

Па яго словах, гэты метад фактычна ўжываўся, калі ў 2019 годзе пасля красавіцкага інцыдэнту выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію. Як вядома, тады з Расіі пачаліся пастаўкі бруднай нафты, ад якой адмовіліся некалькі краін. 

Але Вярыга дадаў, што Польшча не мае тэхнічнай магчымасці адначасова пампаваць нафту ў двухбаковым рэжыме — "да сябе і ад сябе". 

"Рэверсная дастаўка магчымая толькі з прыпынкамі. Да прыкладу, тыдзень пампуем нафту на Мазыр, а тры тыдні — з Мазыра", — патлумачыў спецыяліст. Ён дадаў, што пры такой умове задачу можна тэхнічна рэалізаваць. Вярыга ўпэўнены, што ў крытычнай сітуацыі польскі бок пойдзе насустрач Беларусі. Па яго словах, цяпер ідуць перамовы з польскімі калегамі. 

Таксама Вярыга дадаў, што перамовы пра пастаўкі нафты ідуць з іншымі партнёрамі. 

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь прыпыніліся з 1 студзеня: Мінск і Масква не змаглі дамовіцца пра кошты на нафту. 4 студзеня кампанія Міхаіла Гуцарыева пачала пастаўкі нафты ў нашу краіну, але гэтай сыравіны дастаткова толькі для палавіннай загрузкі беларускіх НПЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі