Беларусь разлічвае на два медалі на Алімпіядзе ў Ванкуверы

Да XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы рыхтуюцца 103 беларускія спартоўцы. Яны прадстаўляюць дзевяць відаў спорту — біятлон, лыжныя гонкі, скачкі на лыжах з трампліна, лыжнае дваяборства, фрыстайл, хуткасны бег на каньках, фігурнае катанне, хакей з шайбай і шорт-трэку. Неўзабаве спартоўцы будуць змагацца за алімпійскія ліцэнзіі ў чатырох відах: біятлоне (чэмпіянат свету ў Паўднёвай Карэі з 14 па 22 лютага), лыжных гонках (чэмпіянат свету ў Чэхіі з 18 лютага па 1 сакавіка), фрыстайле (чэмпіянат свету ў Японіі з 2 па 8 сакавіка) і фігурным катанні (чэмпіянат свету ў ЗША з 23 па 29 сакавіка).

Як паведаміў агенцтву БелаПАН міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў, беларуская дэлегацыя разлічвае ў Ванкуверы на два медалі (у біятлоне і фрыстайле).

Нагадаем, што Алімпіяда адбудзецца з 12 па 28 лютага 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі