Беларусь разлічылася за расійскі газ, пастаўлены ў верасні
“Белтрансгаз” разлічыўся за расійскі газ, пастаўлены ў Беларусь у верасні. Пра гэта сёння паведаміў афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі “Газпром” Сяргей Купрыянаў. Аднак пералічаная сума не называецца ні ў “Газпроме”, ні ў
“Белтрансгазе”. Эксперты лічаць, што кошт газу, скарыстанага нашай
краінай у верасні, складае каля 200 мільёнаў долараў. Цяпер Беларусь
плаціць за адну тысячу кубаметраў газу 100 долараў.
Радыё Свабода
Радыё Свабода