Беларусь сабралася злавіць 400 стогадовых нацысцкіх злачынцаў

Аўтамабіль Лукашэнкі падчас святкавання Дня перамогі ў Мінску / Еўрарадыё
Аўтамабіль Лукашэнкі падчас святкавання Дня перамогі ў Мінску / Еўрарадыё

Генпракуратура даслала шэсцьдзесят запытаў у васемнаццаць краін у сувязі са справай аб "генацыдзе беларусаў", піша ТАСС са спасылкай на галоўнага ідэолага Мінабароны Леаніда Касінскага.

"Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у пачатку 2022 года, валодаючы інфармацыяй аб месцах знаходжання не менш як 400 жывых нацысцкіх злачынцаў, якія карыстаюцца абаронай замежных дзяржаў, накіравала 60 просьбаў аб аказанні прававой дапамогі па справе аб генацыдзе беларускага народа ў 18 краін", — заявіў Касінскі, выступаючы на ​​I Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе. Паводле яго, запыты накіраваныя ў Канаду, ЗША, Вялікабрытанію, Аргенціну, Бразілію, Аўстралію, Літву, Латвію і іншыя краіны.

Па словах ідэолага, Літва і Латвія адразу адмовілі ў аказанні "прававой дапамогі" рэжыму Лукашэнкі, спаслаўшыся на тое, што задавальненне просьбаў Мінска "нанясе шкоду бяспецы іх дзяржаў".

Вялікая Айчынная вайна пачалася ў 1941-м годзе. Яе жывым удзельнікам цяпер амаль сто гадоў. Як адзначае выданне Zerkalo, на дадзены момант пошукам нацыстаў, якія выжылі, займаецца міжнародны Цэнтр Сымона Візенталя. У чэрвені яго прадстаўнік, доктар Эфраім Зураф заявіў, што спіс такіх злачынцаў налічвае "як мінімум шмат дзясяткаў". Прычым, гаворка ідзе аб злачынцах ва ўсім свеце.

Гэта значыць, колькасць ваенных злачынцаў — не больш, чым сто. Адкуль беларускія ідэолагі ўзялі лічбу 400 — застаецца здагадвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі