Беларус спрабаваў вывезці скрадзеную іншамарку ў трэйлеры
Латвійскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі на выездзе з Латвіі, у трэйлеры якога знаходзілася машына Land Rover Freelander.
Супрацоўнікі Даўгаўпілскага ўпраўлення памежнай аховы звязаліся з паліцыяй і атрымалі пацверджанне, што гэта транспартны сродак знаходзіцца ў вышуку ў Літве, паведамляе рэсурс Грани.lv. Канфіскаваны аўтамабіль перададзены супрацоўнікам Латгальскага ўпраўлення паліцыі.