Беларусь спыніць вытворчасць рэчываў, якія разбураюць азон

Вытворчасць рэчываў, якія разбураюць азон, будзе спынена ў Беларусі. Пра гэта заявіла Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя. Прычым, гэта адбудзецца раней, чым планавалася.

Наша краіна ўваходзіць у групу краінаў, для якіх устаноўлены найбольш інтэнсіўны графік адмовы ад выкарыстання такіх рэчываў. Найбольш шкодныя гідра- хлор- фтор- вугляроды Беларусь будзе выводзіць з абароту ўжо да 2020 года.

Гэтыя рэчывы пераважна выкарыстоўваюцца падчас вытворчасці халадзільных установак, кандыцыянераў і прыстасаванняў для тушэння пажараў.  

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі