Беларус стаў Чэмпіёнам свету па тайскім боксе (відэа)
У Чэлябінску адбыўся міжнародны турнір па адзінаборствах “Diamond Fight — Дружба”. У часе яго разыгралі некалькі чэмпіёнскіх тытулаў.
За тытул чэмпіёна свету па тайскім боксе па версіі IPCC паспрачаліся беларус Дзмітрый Валент і Бекташ Эмірханоглу з Турцыі. Беларускі баец з відавочнай перавагай атрымаў перамогу. Для гэтага яму хапіла 2 хвілін і 44 секунд, паведамляюць расійскі СМІ.