Беларусь сумняецца ў патрэбе Мытнага саюза, калі захаваецца мыта на нафту

Беларусь ставіць пад пытанне мэтазгоднасць існавання Мытнага саюза, калі захаваецца мыта на нафту. Пошліна на расійскую нафту, якая ідзе ў Беларусь, супярэчыць прынцыпам адзінай мытнай прасторы. ра гэта, як паведамляе БелаПАН, заявіў намеснік дырэктара дэпартамента замежнаэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных справаў Антон Кудасаў.  Ён нагадаў, што ў цяперашні час пастаўкі нафты ў Беларусь рэгулююцца беларуска-расійскім міжурадавым пратаколам ад 27 студзеня 2010 года, які легалізуе ўжыванне расійскім бокам гэтай пошліны. На думку Кудасава, гэты пратакол не адпавядае прававой базе Мытнага саюза і дакументам, прынятым у сувязі з рашэннем прэзідэнтаў Беларусі, Расіі ды Казахстана стварыць адзіную мытную тэрыторыю з 1 ліпеня 2010 года.

На яго думку, неабходна правесці трохбаковыя перамовы, каб прывесці да зразумелай сістэмы экспарту нафты з Расіі ў Беларусь і Казахстан без збірання мыта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі