Беларусь сёлета купіць у Латвіі 4 дызельныя цягнікі

Беларусь сёлета набудзе 4 дызельныя цягнікі вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода.
Пра гэта паведаміў у латвійскай сталіцы міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка, які прымае ўдзел у працы III Латвійска-беларускага інвестыцыйнага форума.

Ён адзначыў, што летась наша краіна таксама купіла 4 дызельныя цягнікі латвійскай вытворчасці, у 2005 годзе ў Латвіі быў набыты толькі 1 цягнік.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі