Беларусь сёння перавядзе Расіі недаплачаныя сродкі за газ

Беларусь сёння перавядзе Расіі недаплачаныя сродкі за газ

Беларусь 21 кастрычніка пералічыць недаплачаныя за расійскі газ сродкі. Пра гэта заявіў журналістам у Уфе міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Кіраўнік ведамства ўдакладніў, што гэта не запазычанасць, а “недаплата”, перадае ТАСС. Па яго словах, Расія сёння ж адновіць пастаўкі нафты ў поўным аб’ёме.

Пра тое, што Беларусь мае неабходныя рэсурсы для аплаты пастаўленага расійскага газу, заявіў 19 кастрычніка ў Мінску старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур. "У нас няма праблем заплаціць за расійскі газ. Гэта я вам адназначна заяўляю", —  сказаў кіраўнік Нацбанка. Калаур звярнуў увагу, што час для правядзення такой аплаты яшчэ ёсць.

Згодна з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі па вырашэнні нафтагазавага канфлікту да 20 кастрычніка Беларусь павінна пералічыць 281 млн долараў у якасці запазычанасці за пастаўлены расійскі прыродны газ. Гэтыя сродкі зарэзерваваныя ў бюджэце. Пры гэтым да 1 ліпеня 2019 года цана пры пастаўках будзе разлічвацца па формуле, згодна з якой на мяжы Расіі і Беларусі цана складае 132 долара за тысячу кубаметраў. Прынятае рашэнне, што да 1 студзеня 2017 года будзе ўнесенае адпаведнае змяненне ў міжурадавае пагадненне ад 2011 года аб цэнах на газ, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі