Беларус у Кіеве ўваткнуў у сваю дзяўчыну амаль 400 іголак
19-гадовы беларус-пірсер Уладзімір Федарук у Кіеве ўваткнуў у сваю дзяўчыну Алесю Карабко 378 іголак за 52 хвіліны. Такім чынам упершыню ў свеце быў устаноўлены рэкорд па колькасці праколаў у жаночым целе.
Алеся добра трымалася і пачала стагнаць толькі пасля 200-й іголкі. Падчас эксперымента яе паілі гарбатай з лімонам, праціралі твар і давалі нюхаць медычныя кроплі. А пасля аж паўгадзіны трое медыкаў вымалі з цела беларускі іголкі.
Паводле словаў Алесі Карабко, на радзіме іх з Уладзімірам ідэя не знайшла падтрымкі, таму яны і прыехалі яе рэалізоўваць ва Украіну.
Некалькі гадоў таму ўжо рабілася спроба патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, але англічанка пасля 118-га пракола памерла ад заражэння крыві.
Фотарэпартаж з Кіева можна паглядзець тут http://www.segodnya.ua