Беларус у Расіі збіў лася (фота)
У Бранскай вобласці 35-гадовы беларус на аўтамабілі “Опель Вектра” трапіў у аварыю з удзелам ляснога жыхара.
Аўтамабіль з'ехаў у кювет, лабавое шкло рассыпалася і параніла кіроўцу твар і руку. 34-гадовая пасажырка пабіла лоб. У дзіцяці, якое было ў салоне, таксама рэзаная рана твару.
Усе былі прышпіленыя рамянём бяспекі.
Пасля моцнага ўдару ў маладога лася не было шанцаў выжыць, інфармуе bragazeta.ru