Беларусь уганаравала спартсмена з Літвы прызам "Сумленная барацьба"
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ўганаравала літоўскага дзесяціборца Даруса Драўдвілу адмысловым прызам "Сумленная барацьба". Пра гэта паведамляецца ў лісце, атрыманым сёння Літоўскай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, перадае DELFI.
Прызам Драўдвіла уганараваны за дэманстрацыю прынцыпу сумленнай барацьбы на чэмпіянаце Еўропы ў Барселоне.
Тады ў першай жа спробе у скачках з шастом у беларуса Андрэя Краўчанкі зламаўся шэст. Іншага ў яго не было, і беларускі атлет вырашыў спыніць выступы. Толькі Дарус, які тады лідзіраваў у спаборніцтвах пасля сямі відаў праграмы, прапанаваў беларусу свой шэст. Краўчанка выступіў удала і ў выніку заваяваў "бронзу", а Драўдвіла фінішаваў толькі шостым.
БФЛА сумесна з Беларускай асацыяцыяй спартовай прэсы падалі заяўку на ўзнагароджанне літоўскага дзесяціборца міжнароднай прэміяй Fair Play, лаўрэаты якой будуць названы 27 студзеня ў Лазане.