Беларус узначаліў кіеўскі футбольны клуб “Дынама-2”
Кіеўскае "Дынама" прызначыла Аляксандра Хацкевіча трэнерам дубля.
Перад гэтым ён трэніраваў маладзёжную каманду "Дынама". Папярэдняе трэнерскае месца Аляксандра Хацкевіча дастанецца іншаму беларусу - Валянціну Бялькевічу, паведамляюць украінскія СМІ.
Адзначым, што ў 2007 годзе Хацкевіч трэніраваў мінскае “Дынама”, а ў 2008 годзе футбольны клуб “Віцебск”. У кіеўскім “Дынама” футбаліст гуляў з 1996 па 2003 год. У 1998 і 2000 гадах Хацкевіч прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі.
Фота sport-xl.net