Беларусь возьме ўдзел у пасяджэннях СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ у Расіі

Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі возьме ўдзел у пасяджэннях саветаў міжпарламенцкіхасамблей СНД, ЕўрАзЭС і Парламенцкай асамблеі АДКБ, якія пройдуць 24—25 лістапада ў Санкт-Пецярбургу. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, дэлегацыю ўзначаляць старшыні абедзвюх палат Уладзімір Андрэйчанка і Барыс Батура. На пасяджэнні Савета МПА СНД 24 лістапада будзе заслуханая інфармацыя аб дзейнасці Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў-удзельніц. Плануецца таксама абмеркаваць змяненні ў Перспектыўны план мадэльнай заканатворчасці ў СНД на 2005—2010 гг.
  У гэты ж дзень на пасяджэнні Савета ПА АДКБ будзе разгледжана Канцэпцыя збліжэння і уніфікацыі заканадаўства ў сферы калектыўнай бяспекі. Парламентарыі заслухаюць заключэнне групы дэпутатаў аб ваенна-палітычнай абстаноўцы ў Каўказскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ. 25 лістапада адбудзецца 31-е пленарнае пасяджэнне МПА СНД. На ім плануецца разгледзець пытанні ўдасканалення міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне дэмакратычных выбараў і прававога забеспячэння харчовай бяспекі. Апрача таго, будуць абмеркаваны праект новай рэдакцыі Канвенцыі аб экалагічнай бяспецы дзяржаў СНД, мадэльныя законы "Аб прадухіленні і комплексным кантролі забруджвання навакольнага асяроддзя", "Аб электронным гандлі", "Аб паралімпійскім спорце, "Аб асобах, якія прапалі без вестак", "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" і мадэльны Мытны кодэкс для краін СНД.

У гэты ж дзень на пасяджэннях Бюро МПА ЕўрАзЭС плануецца абмеркаваць пытанні развіцця энергетыкі. У рамках мерапрыемстваў у Санкт-Пецярбургу запланаваны сустрэчы У.Андрэйчанкі і Б.Батуры з кіраўнікамі дэлегацый краін СНД.
 
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі