Беларус Юры Краўчук стаў уладальнікам Кубка свету па картынгу
Беларускі гоншчык Юры Краўчук стаў уладальнікам Кубка свету па картынгу. Спаборніцтвы адбыліся ў італьянскай Сіене 16-18 кастрычніка. Юры стаў удзельнікам Кубка свету па запрашэнні чэшскага боку — дзякуючы высокаму 6-му месцу, якое ён заняў у чэмпіянаце Чэхіі, дзе ён выступае ў складзе каманды Joka Kart Team, паведамляе "Інтэрфакс". На спаборніцтвах Кубка свету Юры выступаў пад чэшскім сцягам.
У рамках спаборніцтваў Юры Краўчук, які выступаў у катэгорыі 125-Shifter, пераадолеў кваліфікацыю, два перадфінальныя заезды і выйграў фінал, у якім яго супернікамі сталі 20 гоншчыкаў з Італіі, Аўстрыі, Грэцыі, Расіі, Польшчы, Даніі.