Беларусь забараніла ўвоз птушкі з Кітая, Нідэрландаў і Індыі

Па звестках беларускіх ветэрынараў, якія перадае interfax.by, на тэрыторыі Кітая зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на грып H5N3, у Нідэрландах — на грып H7, а на тэрыторыі індыйскага штата Чхаццісгарх — на грып H5N1.



У сувязі з гэтым Беларусь з 7 жніўня ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз з гэтых тэрыторый жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, пуху і пяра, мяса птушкі і ўсіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі, кармоў і кармавых дадаткаў з птушкі, а ўжыванага абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелу птушкі.



Фота — akcentua.io.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі