Беларусь заклікае спыніць гвалт у Кыргызстане
Спыніць гвалт у Кыргызстане заклікае Беларусь. У распаўсюджаным каментары прэс-сакратара МЗС нашай краіны Андрэя Савіных гаворыцца, што "беларускі бок з заклапочанасцю назірае за эскалацыяй канфліктнай сітуацыі ў Кыргызстане, ахвярамі якой сталі дзесяткі нявінных людзей, сотні былі параненыя альбо атрымалі траўмы".
БелаПАН нагадвае, што за два дні ў выніку сутыкненняў паміж кыргызамі і узбекамі на поўдні Кыргыстану загінулі каля 80 чалавек, было паранена больш за тысячу. Часовы ўрад краіны аб'явіў пра частковую мабілізацыю і звярнуўся да Расіі з просьбай даслаць міратворчы кантынгент.
Афіцыйны Мінск заклікае да найхутчэйшага вырашэння крызіснай сітуацыі "з улікам інтарэсаў усіх бакоў з выкарыстаннем выключна мірных сродкаў".