Беларусь закупіць 1 мільён доз вакцыны супраць свінога грыпу

Імунізацыю будуць праводзіць супрацоўнікам жыццёва важных службаў — медыкам, камунальнікам, шэрагу міліцэйскіх падраздзяленняў.
Чакаецца, што вакцынацыю пройдзе 500 тысяч чалавек, паколькі аднаму чалавеку будуць уводзіць дзве дозы.

Разам з тым, у Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што кантракт на пастаўку вакцыны пакуль не падпісаны, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Нагадаем, свіны грып у Беларусі пацверджаны ў 165 чалавек, з якіх 139 — за апошні час. Ад вірусу памерлі 13 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі