Беларусь заняла 104-е месца ў "рэйтынгу шчасця", але апярэдзіла ЗША і Расію

104-е месца ў рэйтынгу "Шчаслівая планета" за 2009 год заняла Беларусь. Яго падрыхтаваў брытанскі прыватны фонд New Economics.  У рэйтынг увайшлі 143 краіны свету, у якіх жыве 99% жыхароў Зямлі. Пры яго складанні краіны ацэньваліся па 100-бальнай шкале па трох фактарах: працягласці жыцця, задаволенасці ім і сітуацыі з экалогіяй.

Высветлілася, што самыя шчаслівыя людзі ў свеце жывуць у Коста-Рыка, Дамініканскай рэспубліцы, Ямайцы, Гватэмале і Вьетнаме. Галандцы аказаліся самымі шчаслівымі еўрапейцамі. Варта адзначыць, што Беларусь, нягледзячы на 104-е месца, на некалькі пунктаў абышла Расію і ЗША.

Як адзначае расійская газета "Ведомости", самыя няшчасныя людзі жывуць у Зімбабвэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі