Беларусь заняла 64 месца ў спісе краінаў, дзе жанчынам жывецца найлепш
64 месца заняла Беларусь у спісе краінаў, дзе жанчынам жывецца найлепш.
Праграма Развіцця ААН разлічыла штогадовы "Індэкс чалавечага развіцця з улікам гендэранаг фактара", які ўлічвае няроўнасць паміж жанчынамі і мужчынамі ў розных краінах па такіх параметрах, як працягласць і якасць жыцця, а таксама ўзровень адукацыі.
Першая дзясятка краінаў, у якіх жанчынам жывецца найгорш, у прыватнасці, з-за гвалту ў сям'і, пагрозаў згвалтаванняў і высокай верагоднасці заражання СНІДам, выглядае наступным чынам: Аўганістан, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Ірак, Непал, Судан, Гватэмала, Малі, Пакістан, Саудаўская Аравія і Самалі.
На высокую працягласць жыцця, добры ўзровень адукацыі і належную якасць жыцця жанчыны могуць разлічваць у наступных краінах: Ісландыя, Нарвегія, Аўстралія, Канада, Ірландыя, Швецыя, Швейцарыя, Японія, Нідэрланды і Францыя.
Літва заняла ў гэтым рэйтынгу 43 месца, Латвія - 44-е, Эстонія - 45-е, Беларусь -64-е, Расія - 67-е, Украіна - 76-е. У спісе згадваецца 177 краінаў, паведамляе сайт prian.ru.