Беларусь запрасілі на канферэнцыю Еўрасаюза

Беларусь запрасілі ў якасці краіны-назіральніцы на канферэнцыю па пытаннях Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД). Пасяджэнне адбудзецца ўжо ў бліжэйшы панядзелак у Еўракамісіі пры ўдзеле дзяржаў – сябраў ЕПД. Беларусь прадставіць намеснік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі. Аб гэтым учора заявіла еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднер.

У адрозненні ад іншых суседзяў Саюза, Беларусь не бярэ ўдзел у ЕПД, якая аб’ядноўвае больш за дзесятак дзяржаў – ад Алжыра і Марока да Арменіі, Грузіі і Азербайджана. Акрамя Беларусі, назіральнікамі будуць прадстаўнікі Сірыі і Лівіі.

euro.pap.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі