Беларусь збіраецца далучыцца да Канвенцыі аб правах інвалідаў
Урад разглядае пытанне пра далучэнне Беларусі да Канвенцыі аб правах інвалідаў. Як паведаміла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва, гэты дакумент павінен абараніць правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Каралёва: "Далучэнне да канвенцыі з'явіцца важным міжнародным актам, які сведчыць пра гатовасць Беларусі ствараць даступнае для інвалідаў асяроддзе, прадастаўляць паслугі, якія забяспечваюць незалежны лад жыцця інвалідаў. У цяперашні час праект закона пра далучэнне да канвенцыі разглядаецца ва ўрадзе".
Канвенцыя аб правах інвалідаў была прынята Генеральнай Асамблеяй ААН 13 снежня 2006 года. Яна з'яўляецца першай міжнароднай дамовай у галіне правоў чалавека, распрацаванай і прынятай ААН у XXI стагоддзі. Канвенцыя ахоплівае разнастайныя сферы жыцця інвалідаў, такія як доступ да інфармацыі, адукацыі, працаўладкавання, аховы здароўя.