Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь з 1 траўня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за мяжу мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў нашай краіны (№ 313 ад 29 красавіка 2017 года).
Як інфармуе ўрадавая прэс-служба, стаўку экспартнай пошліны на сырую нафту знізілі з 88,9 долара да $84,0 за 1 тону. Што да пошліны на прамагонны бензін, то яна зніжана з 48,8 долара да $46,2 за 1 тону. Пошліну на таварныя бензіны знізілі з 26,6 долара да $25,2 за адну тону.
Больш падрабязна гл. тут. Папярэдні раз пошліны на нафту і нафтапрадукты былі зніжаны нашай краінай з 1 красавіка.