Беларусь зноў першая па інфляцыі сярод краін былога СССР
За студзень-люты спажывецкія кошты ў нашай краіне ўзраслі на 3,6%.
На другім месцы па тэмпах інфляцыі Казахстан — 2,3%. Арменія займае трэцяе месца — 1,6%. Далей ідуць Малдова, Расія і Таджыкістан (па 1,3%). Затым Кыргызстан (1,2%), Грузія (1%), Украіна (0,8%), Латвія (0,6%) і Азербайджан (0,2%).
У Літве за гэты перыяд спажывецкія кошты не змяніліся. Няма звестак па Туркменістане і Узбекістане. У Прыднястроўі кошты павялічыліся на 0,7%.
Беларусь ужо чацвёрты год захоўвае лідарства па тэмпах інфляцыі на тэрыторыі былога СССР. У 2011 годзе інфляцыя склала 108,7%, у 2012 — 21,8, у 2013 — 16,5%, паведамляе БелаПАН.