Беларусь зноў у цэнтры скандала ў сувязі з продажам зброі Ірану

У цэнтр скандала ў сувязі з магчымым продажам зброі Ірану патрапіла Беларусь. Брытанская прыватная выведчая кампанія “Jane’s” сцвярджае, што наша краіна збіраецца перапрадаць у Іран расійскую сістэму супрацьпаветранай абароны С-300. Раней паведамлялася, што Расія і Іран падпісалі кантракт пра пастаўкі ў Тэгеран зенітных ракетных сістэм. Паводле інфармацыі “Jane’s”, беларуска-іранскія перамовы ўжо на заключнай стадыі.

Сістэмы С-300, якія мяркуецца прадаць, да нядаўняга часу былі разгорнутыя каля Мінску як частка аператыўнай канфігурацыі супрацьракетнай абароны Беларусі.

Брытанская кампанія сцвярджае, што беларускі бок просіць за дзве сістэмы С-300 140 мільёнаў долараў, інфармуе Радыё Свабода.

Аднак прэс-служба дзяржсакратарыята Рады бяспекі Беларусі назвала інфармацыю пра беларуска-іранскія перамовы "выдумкай", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі