Беларусь зрабіла крокі на Захад, але не мяняе знешнюю палітыку – Лукашэнка

Шэраг крокаў насустрач Еўрасаюза зрабіла Беларусь за апошнія месяцы. Такую заяву ў інтэрв’ю РИА “Новости” заявіў Аляксандр Лукашэнка.  Ён адзначыў, што Мінск аб’явіў пра гатоўнасць прыняць назіральнікаў АБСЕ на будучых парламенцкіх выбарах, дамовіўся пра адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску, а таксама вызваліў некалькі чалавек, якіх “на Захадзе называюць палітвязнямі”.

Паводле словаў Лукашэнкі, гэтыя крокі не сведчаць пра нейкую змену накірунку знешняй палітыкі на карысць Захаду.

Напрыклад, вызваленне палітвязняў ён тлумачыць не нейкімі “гуманнымі меркаваннямі”, пра што заяўляў некалькі дзён таму, а толькі жаданнем “нармалізаваць адносіны з Еўропай”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі