Беларусь зробіць справаздачу перад ААН аб правах і свабодах жанчынаў

На 48-й сесіі Камітэта ААН па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў, якая пачне працу 17 студзеня ў Жэневе, будзе разгледжаная і перыядычная справаздача Беларусі аб заканадаўчых і адміністрацыйных захадах, скіраваных на забеспячэнне правоў жанчынаў. Камітэт ААН створаны для назірання за выкананнем Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў. Удзельнікамі канвенцыі з'яўляюцца 186 дзяржаваў, якія перыядычна даюць справаздачу аб выкананні гэтага міжнароднага пагаднення, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навінаў ААН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі